TERMINY 2023-2024

Listopad 2023// 03-05.11.2023 WEOM „Duch Święty” w Carlsbergu Grudzień 2023// 28.12.23-04.01.24 NEOM „Słowo Boże” w Rzymie 8-10.12.23 WEOM "Słowo Boże" w Carlsbergu Styczeń 2024// 12-14.01.24 WEOM „Słowo Boże” w Carlsbergu 14-27.01.24 Azja Średnia (Turkmenistan, Kazachstan) ? 30.01-03.02.24 Oaza Światła w Rzymie Luty 2024// 16-18.02.24 WEOM „Modlitwa” w Carlsbergu 22-25.02.24 „Parresia” i Kongregacja Odpowiedzialnych za Ruch Śwtało-Życie w Częstochowie 26.02-03.03.24 Oaza Ewangelizacyjna w Zakopanem Marzec 2024// 08-10.03.24 WEOM „Liturgia” w Horbach Kwiecień 2024// 05-07.04.24 WEOM „Świadectwo” w Carlsbergu Maj 2024// 17-20.05.24 COM „Nowa Kultura” w Carlsbergu Czerwiec 2024// 07-09.06.24 WEOM „Agape” w Carlsbergu 14-16.06.23 WEOM „Agape” w Duninowo /////OAZY LETNIE///// 28.06-14.07.24 ONŻ I stopnia w Zakopanem 16.07-01.08.24 ONŻ III stopnia w Rzymie 06-22.08.24 ONŻ I stopnia w Horbach 27.08-12.09.24 ONŻ I stopnia w Barcelonie Wrzesień 2024 13-15.09.24 32 rocznica powstania Wspólnoty na Białorusi

Friday, April 26, 2013

Odwiedziny Horbach, spotkania we Frankenthalu i Ludwigshafen

Każdy poniedziałek są spotkania ewangelizacyjne dla Polaków we Frankenthalu i Ludwigshafen. Są te spotkania dla młodzieży i dzieci oraz dla dorosłych. A do Horbach szczególnie na weekendy przyjeżdżają goście! Przyjadą też z Białorusi uczestnicy Oazy letniej w czerwcu 25-go aż do 11 lipca. A jutro dojedzie do mnie Basia do niedzieli. Ks.Irek wyjechał na EOM do Trąbek Wielkich, a potym nia Białoruś, aby być tam na Pielgrzymce do Budsławia. Wróci 04 maja. Tak że zapraszamy! Tu są zdjęcia! :-)





Thursday, April 11, 2013

Terminy 2013!


Kwiecien
18-21.04.2013 ACCSE-międzynarodowe spotkanie koordynatorów Szkół Nowej ewangelizacji w Budapeszcie
26-28.04.13 EOM "Świadectwo"w Wielkich Trąbkach
Wyjazd na Białoruś - 29.04-03.05.13

Maj
01.05.13 Pielgrzymka do Budsławia na Białorusi
05-08.05.13 Wyjazd do Irlandii
13-15.05.13 Wyjazd do Barcelony
15-21.05.13 Spotkanie Ruchów z Ojcem Świętym w Rzymie
21-25.05.13 Pobyt na Białorusi

Czerwiec-Sierpień
09.06.13 wyjazd samochodem na Białoruś
11-27.06.13 Oaza Nowego Zycia w Turkmenistanie
27.06-12.07.13 Oaza Nowego Życia w Siniło
12-28.07.13 Oaza Nowego Życia w Budsławiu
15-31.07.13 Oaza Nowego Życia III stopnia w Rzymie
06-22.08.13 Oaza Nowego Życia w Horbach
07-24.08.13 Oaza Nowego Życia w Barcelonie

Koniec sierpnia-Podsumowanie Oaz i Odpoczynek w Tatrach



Малітва за Беларусь

Першы артыкул Юліі Фраловай выклікаў вялікую цікавасць і быў самым папулярным на сайце bchd.info за апошнія дзесяць дзён. Сёння прадстаўляем вашай увазе яе чарговы артыкул. Юля Фралова - каталіцкая верніца, аніматар каталіцкага Руху Святло-Жыццё, студэнтка Тэалогіі папскага аддзелу тэалогіі ў Варшаве, сябар Нацыянальнай Рады БХД.

"Я – каталіцкая верніца, якая шмат год прысвяціла справе новай евангелізацыі. Госпад праз доўгі час рыхтаваў мяне да таго, каб уключыцца таксама ў справу вызвалення маёй Айчыны ад духовага зла, якое дае свой моцны след у звычайным штодзённым жыцці. Ён паклаў мне гэта глыбока ў сэрцы і ўпісаў у маё пакліканне. Хачу і павінна падзяліцца з вамі тым, што Бог падказвае нам зрабіць ў складанай сітуацыі нашай краіны.

Па-першае, хацела б звярнуць увагу, што Беларусь патрабуе вызвалення ад усялякага зла, карані якога знаходзяцца ў савецкай сістэме нашага мінулага. Сённяшняя сістэма збудаваная на падмурках хлусні і страху, бязбожжа. Да канца мы не прайшлі ні ачышчэння, ні вызвалення, ні сапраўднага навяртання. Тое, што сёння адбываецца, мае свае карані ў мінулым, калі пераследваліся вернікі, руйнаваліся касцёлы, зачыняліся цэрквы, забіваліся нявінныя людзі.

Магчыма, мы, людзі, якія нарадзіліся ў гэтай краіне, гэтага не бачым, забыліся, нам сорамна ў гэтым прызнацца.  Але, калі людзі з іншай краіны прыязджаюць, то яны гэта адразу ж заўважаюць: назвы вуліц (Савецкая, Камуністычная, Рэвалюцыйная, Леніна), помнікі Леніну, Сталіну, нерэабілітаваныя, непахаваныя годна сотні тысячаў людзей, якія ляжаць у лясах, якіх па-д'ябальску расстралялі, забілі, закапалі. Гэтая кроў, нібы кроў Абэля, крычыць помстай да неба. І ў такой сістэме мы знаходзімся, у такой сістэме мы жывем, у такой сістэме мы выраслі. Гэта грэшная сістэма. І першачарговае вызваленне Беларусі павінна пачацца з пакаяння, з навяртання, з перапрашэння за грахі. Але за грахі трэба не толькі перапрасіць, але і выправіць усю віну. Трэба асудзіць гэтую сістэму, трэба ўсё назваць па імені, стаць перад Богам, перад сабой і людзьмі ў праўдзе. Гэта павінна распачацца ў сэрцы кожнага з нас.

З гэтай прычыны з'явілася ідэя прысвяціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У Фатыме ў Партугаліі ў 1917 годзе Маці Божая з'явілася дзецям, маленькім пастушкам, і папрасіла іх маліцца за навяртанне Расеі, бо, калі Расея не навернецца, сказала Маці Божая, то распаўсюдзіць свае памылкі па ўсім свеце.
І ў 1917 годзе адбылася бязбожніцкая рэвалюцыя, жудасныя наступствы якой мы ўсе цудоўна ведаем. І гледзячы на помнікі, на сімвалы, вернутыя з савецкіх часоў, мы бачым, каму мы належым, каго падтрымлівае сённяшняя ўлада. І які-небудзь касметычны рамонт гэтай улады, калі яна дазволіла некаторую рэлігійную свабоду, - недастатковы. Гэтую сістэму трэба цалкам мяняць як сапсаваную і злую ад самых каранёў.

Чаму трэба прысвяціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі? Таму, што Маці Божая аб гэтым сама папрасіла. Яна прасіла аб Расеі, але Беларусь успадкаеміла ад Расеі гэтую страшную сістэму. Некаторыя хрысціяне будуць пытацца, чаму Сэрцу Марыі, а не Ісуса. Там дзе Сэрца Марыі, там і Сэрца Ісуса, і наадварот. Напэўна, што д’ябал баіцца і Ісуса, і Марыю (Апакаліпсіс 12, Быццё 3,15). На сцягах святой Жанны Д’арк былі напісаныя менавіта гэтыя Імёны: Ісус і Марыя. Больш інфармацыі на гэтую тэму можна прачытаць тут: http://sercamaryi.blog.tut.by/.

Хочацца тут прыгадаць, што распад Савецкага Саюзу прыйшоўся на свята Беззаганнага Зачацця Маці Божай, 8 снежня! У мінулым годзе была 20 гадавіна.

Другая важная справа – гэта Святыя Імшы і малітвы за Беларусь па ўсёй краіне. Шмат людзей мараць, каб такія малітвы адбываліся па ўсёй Беларусі, каб людзі маліліся па ўсёй краіне, каб перапрашалі за грахі. У іншых краінах, дзе людзі маліліся шчыра, адбываліся сапраўдныя перамены і ў палітычным жыцці. У 1955 годзе, пасля сямі гадоў малітвы на Ружанцы тысячаў грамадзянаў, нечакана былі выведзеныя савецкія войскі з Аўстрыі. У 1960-х гадах ў Бразіліі, і ў 1975-77 гг у Партугаліі, існавала небяспека прыходу камуністаў да ўлады, але пасля малітоўных акцый, з удзелам сотняў тысяч людзей, бязбожнікі атрымлівалі паразу. Двойчы – у 1986 і 2001 гадах – падчас масавых малітоўных акцый адбываліся мірныя рэвалюцыі на Філіпінах.

Да такой менавіта малітвы натхняе нас прыклад дабраславёнага ксяндза Ежы Папялушкі, які раз у месяц служыў Эўхарыстыю (Святую Імшу) за Польшчу ў складаны для іх краіны час, за што паплаціўся сваім жыццём. Кс. Ежы быў сапраўды добрым пастырам, які не пакінуў статак, калі прыйшлі ваўкі. Ён стаў, як Майсей, у абароне свайго народу, асабліва тых, якія былі несправядліва пакрыўджаныя, безпадстаўна асуджаныя і гэтак далей. Як хрысціяне мы разумеем важнасць і каштоўнасць Святой Ахвяры Хрыста ў Святой Імшы, і як вернікі ведаем, што ўсялякія перамены, як і змаганне са злом павінны распачацца з малітвы! Верым у моц Божую і моц супольнай малітвы! Прыклад дабраславёнага Яна Паўла II, кс. Папялушкі, св. Жаны Дарк і іншых святых паказваюць нам, што вернік, святар, біскуп і нават Папа Рымскі могуць, і павінны быць шчырымі патрыётамі сваёй зямлі. Наша любая Беларусь патрабуе глыбокага навяртання, пакаяння і ачышчэня. Разумеем, што нельга адкладваць гэтую справу, бо, калі гэта натхненне Божае  і ад гэтага сапраўды залежыць лёс нашай Айчыны, Ён абавязкова запытаецца, чаму не выконваем Яго задання.

Калі б нашыя мітынгі, ці нават мірныя пратэсты супраць зла распачыналіся малітвай, быў бы іншы эфект, была б перамога с Хрыстом".


Палітыка - проста нашае жыццё

Прапануем вашай увазе артыкул Юліі Фраловай. Юля Фралова - каталіцкая верніца, аніматар каталіцкага Руху Святло-Жыцьцё, студэнтка тэалёгіі папскага аддзелу тэалёгіі ў Варшаве, сябар Нацыянальнай рады БХД.

"Заўсёды цікавілася тым, што адбываецца навакол. Але сёння ў грамадзтве прынята называць "палітыкай" любую справу, якая тычыцца навакольнага сьвету. Каб схаваць сваю абыякавасьць ці страх, людзі адмахваюцца ад пагрозы цяжкай жыцьцёвай тэмы, якая можа сапсаваць супакой. «Гэта ўсё палітыка!» - грэбліва адмахваюцца ў адным выпадку тыя, якія ў іншым спакойна ў ёй ўдзельнічаюць... Смутна...

Молісься за краіну – палітыка, молісься за беспадстаўна асуджаных – палітыка, выходзіш да людзей, каб падаць ім руку, каб хоць трошкі указаць на Госпада, як на Таго, Хто сапраўды любіць і дапамагае – палітыка, бо не да тых і не там... Парадокс: міліцыя амаль на сілу вядзе маліцца ў касьцёл, і сьмех і сьлёзы... Так было ў Польшчы ў камуністычныя часы: дзейнасьць сьвятароў і Касьцёла - толькі ў закрыстыі, у касьцёле... У публічным жыцьці, у школах? О не!

Мне ўжо самой моташна чуць адное і тое ж, як бы лек на ўсё, тлумачэньне кожнаму граху: «П А Л І Т Ы К А»! А што гэта такое, гэта вашая палітыка, з чым яе ядуць? Ці калі пры табе зьбіваюць чалавека тыя, якія павінны ахоўваць - палітыка? Ці тое, што нельга казаць праўду, бо можаш апынуцца ў вязьніцы - палітыка? Ці тое, што амаль зьнікае наша мова, культура - палітыка? Ці тое, што ледзь хапае заробкаў на аплаты і ежу - палітыка? Ці тое, што судзьдзі, пракуроры, “слугі права” нахабна беспадстаўна асуджаюць найлепшых людзей Беларусі, наш гонар, калечаць маладое жыцьцё - палітыка? Ці тое, што ўсе ведаюць, што уладу ў краіне ўтрымліваюць сілай і фальсыфікацыяй – палітыка? Ці тое, што матулі дасёньня чакаюць сваіх сыноў, бо зьніклі толькі таму, што хацелі жыць у праўдзе і годнасьці - палітыка? Што Касьцёлу не даюць зямлю пад будову, што цяжкасьці з рэгістрацыяй замежных сьвятароў і манашак, што дзякуючы закону, больш за трох не зьбірацца, невядома як праводзіць працэсію - Богаслужэньне, што калі сьвятар штосьці ня так сказаў, выклікаюць, каб пісаў тлумачальную запіску - палітыка? Што мы ходзім штодзённа побач помніка крывавага ката Леніна, па вуліцах катаў - палітыка? Што ў нашых лясах ляжаць нявінна забітыя людзі, кроў якіх, можна сказаць, на ўсіх нас, бо яны не пахаваныя годна, бо нават няма набажэнстваў на могілках - палітыка? І гэты сьпіс можна працягваць у бясконцасьць! Дзе ж мы знаходзімся? У Беларусі...

Людцы даражэнькія, абудзіцеся, калі ласачка! Ня будзе ў нас будучыні без падсумаваньня нашага мінулага. Яно будзе цягнуцца за намі крывавым сьлядом! За нашымі дзяцьмі і ўнукамі! Бо як Бог дабраслаўляе праведных на шмат пакаленьняў, так і праклён, які чалавек, ці нацыя абірае, цягнецца шмат пакаленьняў. Трэба нам пакаяцца і навярнуцца, і ў палітыцы, бо гэта нашае з Вамі штодзённае жыцьцё.

Чаму ў палітыцы павінны быць толькі бандыты і дрэні? Там павінны таксама быць і добрыя, сумленныя, сьвятыя людзі. І, напэўна, кожны народ марыць, каб людзі, якія знаходзяцца пры ўладзе, былі б добрымі і сумленнымі, веруючымі людзі, якія б кіраваліся правам, праўдай, справядлівасьцю, ахвярнасьцю, міласэрнасьцю. Каб яны служылі народу, а не народ служыў ім. І веруючыя людзі, напэўна, б таксама марылі аб такім кіраўніцтве ў краіне. Чаму мы самі з вамі чынім палітыку бруднай справай? Думаеш, што не займаесься палітыкай, дык памыляесься, падумай – штодзённа займаесься, тым больш, што яна табой і так займаецца! Усе мы разумеем, што мы жывем на зямлі, а ня ў небе. А на зямлі ёсьць краіны, межы, народы, культуры, ёсьць сыстэмы пэўнага парадку, у якім жывуць людзі, а значыць, палітыка – гэта проста наша жыцьцё.

Я думаю, што д'ябал папросту хаваецца за такімі шыльдамі, адводзячы ўвагу ад вельмі важных справаў, каб зблытаць людзей, каб яны не зьвярталі ўвагу на нешта вельмі важнае. Да абсурду даходзяць, калі кажуць, што молячыся за Беларусь, ты займаесься палітыкай. І, калі б чалавек падумаў, асэнсаваў, ён бы зразумеў, што гэта ня так. Магчыма, за гэтым таксама хаваецца страх і недавер да тых людзей, якія займаюцца палітыкай. Можа прыйшоў час, каб у гэтай сфэры штосьці зьмяніць? Сацыяльнае навучаньне Касьцёла кажа, што трэба, каб вернікі ангажаваліся ў палітыку.

Шмат людзей пытаецца, чаму ніхто з касьцельных структураў не выказваецца на гэтыя тэмы, а калі і выказваецца, то вельмі асьцярожна і неахвотна. Шмат хто хацеў бы пачуць пазыцыю Касьцёла і мае на гэта права. Людзі, якія зьвяртаюцца да сьвятароў, прыходзяць ня толькі дзеля таго, каб тыя ўдзялілі ім Сакрамант, ахрысьцілі, асьвянцілі машыну ці хату, дабраславілі, але таксама зьвяртаюцца па канкрэтныя духовыя парады, як сябе паводзіць у жыцьці.  Ведаю, што сьвятары не заўсёды ведаюць, што адказаць. Чаму? Калі гэта сьвятары з замежжа, якія ўсё вельмі добра разумеюць, але маўчаць, таму што іх могуць проста выдаліць з Беларусі, а гэта будзе вялікі пройгрыш, таму што, калі яны застануцца, больш зробяць карыснай духовай працы для нашай краіны. Сьвятары з Польшчы - гэта вялікі дар для нас Беларусаў, хаця б ужо таму што былі выхаваны ў антыкамуністычнай каталіцкай Польшчы, з якой паходзіў вялікі папа Ян Павал ІІ. Палякі змагаліся за сваю вольнасьць і ўмеюць цаніць свабоду і сваіх герояў. Нашыя сьвятары выхаваныя ў нашых звычайных сем’ях, у нашым грамадзтве, прасякнутым бязбожніцкім камуністычным духам. Нашыя сьвятары самі патрабуюць грамадзкай фармацыі.
Як каталіцкая верніца цаню сваіх пастыраў, гіерархаў і сьвятароў, малюся за іх, удзячна за іх ахвярную працу, спачуваю, што ім даводзіцца працаваць у такой складанай сытуацыі. Але ж, як духовая дачка, таксама чакаю ад іх айцоўскага, мужнага і мудрага сьведчаньня. Ваша паства і людзі, якія патэнцыйна могуць стаць вернікамі, чакаюць ад Вас мужных крокаў сьведчаньня Евангелія Хрыста! Ня трэба баяцца! Госпад не пакіне Свайго Касьцёла. Духоўная ўлада – самая моцная, трэба толькі прыняць яе і паверыць, што яна нашмат мацней за іншыя! Так, як Ісус, Ян Прадвесьнік, Ян Павал ІІ з моцай і аўтарытэтам прапаведвалі ўсім, і «моцным гэтага сьвета».

19 сьнежня 2010 года сотні людзей пасьля жахлівага разгону маніфэстацыі супраць фальсыфікацыі выбараў трапілі ў вязьніцы. І праз год людзі, ведаючы, што ля касьцёла адбываецца малітва, што людзі верна трываюць у малітве за краіну, за тых, хто сядзіць у вязьніцы, прыйшлі да касьцёлу, а не некуды на плошчу. Для мяне гэта вельмі сымбалічна. І тут улада паказала ўвесь свой цынізм, забіраючы людзей з малітвы. Так, Алеся Макаева ў той момант, калі ён сапраўды шчыра маліўся, забралі і затым пасадзілі на суткі за "брыдкаслоўе".

У такі момант веруючыя людзі разам з пастырамі не павінны маўчаць. Можна сказаць словамі Бібліі: бо добрыя тыя пастыры – хто ахоўвае свае авечкі, тыя, якія з надыходам ваўка не ўцякаюць, якія аддадуць жыцьцё за людзей гэтай краіны. Так як Госпад Ісус Хрыстос.

Да патрыятызму трэба дарасьці нам усім. І ў гэтым нам мусяць быць прыкладам розныя сьвятыя, у тым ліку і бласлаўлёны Ян Павал ІІ. Вялікая любоў да ўсіх народаў не перашкаджала яму быць палякам і вялікім патрыётам сваёй Айчыны. Ён перажываў за тое, што адбывалася. Ён, нягледзячы ні на што, прыяжджаў з Евангеліем у складаны час у сваю Айчыну. У ім была вялікая моц,  малітва і любоў, а калі ёсьць моц, малітва і любоў, то няма страху.

Тут да месца і прыклад ксяндза Ежы Папялушкі, духоўнага пастыра "Салідарнасьці", сьвятара зь беларускай сям'і, які стаў з пакрыўджанымі людзьмі, які не пакінуў іх, якога закатавалі толькі за тое, што ён маліўся за Айчыну, за тое, што ён быў спаведнікам і духаўніком людзей, якіх хацела зьняволіць гэтая ўлада. Ён бачыў гэта духовымі вачамі, называючы па імю тое, што адбывалася. Ён ня хлусіў і не абарочваў нічога ў прыгожыя словы і падтэксты, а казаў праўду.

Прыклад сьвятой Жанны д'Арк. Калі б не яна, то Францыі, магчыма, не было б на мапе. Бог узбудзіў маладую дзяўчыну, якая стала паўкаводцам, якая таксама аддала сваё жыцьцё за справу Айчыны.

Ня можа быць духовай шызафрэніі, што ў касьцёле мы адныя, а ў жыцьці мы паводзім сябе так, нібы нас не хвалюе тое, што адбываецца навокал. Тут трэба ўзгадаць хаця б Запавет міласэрнасьці: суцяшаць тых, каго перасьледуюць, хто плача, наведваць вязьніцы, быць міласэрнымі. Так, заснавальнік Руху "Сьвятло Жыцьця" Францішак Бляхніцкі ішоў на малітву разам са статыстыкай, каб ведаць, што адбываецца ў сьвеце ў пляне палітыкі, абортаў, разводаў, ведаць, аб чым трэба маліцца, якая тэндэнцыя ў гэтым сьвеце, бо малітва сьвятых зьмяняе і падтрымлівае сьвет.

Немагчыма быць веруючым чалавекам і засланяцца ад таго, што адбываецца вакол. Немагчыма быць веруючым чалавекам і не любіць сваёй краіны. Але любіць краіну значыць таксама прызнаваць слабасьці і грахі, каб перапрасіць за гэта ўсё і зьмяніць гэта.

Тое, што людзей забіраюць, што іх застрашаюць, што на Божае Нараджэньне і Вялікдзень паставілі аўтазакі ля касьцёлаў – ганебны знак таго, што ўлады хочуць застрашыць сьвятароў і вернікаў. Яны ўвесь час паказваюць сваю моц, сваё прагненьне гвалту, трыманьня ў страху людзей, каб іх баяліся. Але тут нельга баяцца. Калі мы не баімся, у Божым Духу і ў Божай праўдзе трываем, мы павінны супрацьстаяць злу і д'яблу. Так кажа Слова Божае.

Трэба паказаць і ўладзе, і людзям, якія маюць уладу, што нельга на сьвятое падымаць рукі, нельга ісьці супраць Бога, бо Божае пакараньне адбудзецца. Бог міласэрны, Бог ёсьць любоўю, але таксама Бог - Справядлівы Судзьдзя. Павінны баяцца якраз-такі тыя, хто робіць крыўду і зло. Канечне, мы молімся за іх навяртаньне, і вельмі б цешыліся, калі б яны навярнуліся, пакаяліся і пачалі б зараз рабіць зь вялікай сілай дабро, каб выправіць усе свае памылкі і ўсё, што было зроблена.

Але пакуль гэтага не адбываецца, яны павінны ведаць, што нельга ісьці супраць малітвы, супраць вернікаў, супраць Бога, супраць увогуле чалавека і жыцьця. Яны павінны ведаць, што ня маюць аніякай улады, аніякага дазволу забіраць людзей за малітву, ці за праўду, караць іх хлусьлівым судом за яе. Нельга ўваходзіць на тэрыторыі касьцёла і адчуваць сябе гаспадаром. Нельга падымаць руку на сьвятое – на свайго брата, на яго жыццё!

Таму тут павінен быць моцны адзіны голас Касьцёла ды вогуле ўсіх людзей сумленьня і добрай волі супраць гвалту, супраць зла і несправядлівасьці. Той, хто замахваецца на малітву, на Божае і ўвогуле на жыцьцё чалавека, павінен ведаць, што Божая помста, Божая кара прыйдзе. І прыйдзе абавязкова: калі не на гэтых людзях, то на іх дзецях і ўнуках. Мы ўсе павінны гэта ведаць і баяцца гэтага. Калі тут цяжка ўжо казаць пра годнасьць, сумленьне і сьвятое, то хаця б мець страх перад Божай карай".

Friday, April 5, 2013






International Diakonia of Evangelization „The Precious Pearl“ Mt 13,46
Light-Live Movement


Horbach, 05.04.2013

We thank God for the grace for our community in the last past years. We would like to share with you our experience of evangelization and community life.

Our centre is situated in Carlsberg, Germany. We also have the house of prayer and community life in Horbach. The main aim is to make evangelization outreaches and retreats in different countries, but first of all in Belarus and Turkmenistan. In Belarus last year our community celebrated 20-years anniversary. In Turkmenistan for the first time we came together with Fr. Tom Forrest in november 2008. Till now we make their every year 15-day retreat in the summer and visit them to support in the winter.
We also make evangelization in Polnad, Germany, Ukraina, Irland. Every year in the summer we make 15-day international retreats in Turkmenistan, Belarus, Germany, Italy (Rome) and Spain (Barcelona). We have community in Germany, Poland, Belarus and Turkmenistan. In februar 2012 our community visited and spoke to us Albert Galea, it was beautiful meeting with man of God in the Holy Spirit.
Last two years our community has contacts with those who is struggling for trueth and justice in Belarus. We support political prisoners and their families, we participate in regular ecumenical prayers for Belarus. In the year 2011 we organized Evangelization Concert in Minsk in the central square. According to the words of Mary in Fatima that the Russia should be devoted to the Immaculate Heart of Mary and after many prayers for setting free Belarus from ,evel we decided to appeal to the bishops for devoting Belarus to the Immaculate Heart of Mary. We collected the signs of many believers, not only catholics, and as a result it will be Official Devotion in June in Budslaw (National Sanctuary) this year 2013! Praise the Lord!
We wrote also to the Pope Benedict XVI for his support and prayers and received the answer. The Apostolic Nuncio visited political prisoners and hand them prayers from the Pope! Please, pray for Belarus, because we would like to be free from the communistic system. The roots are so deep. But Jesus Christ has risen from the death and won the evel!
Julia Frolova
The pictures from our meetings and retreats you can see here: www.drogocennaperla.blogspot.com
Our address:
The precious Pearl Community
Light-Live Movement
Kreuzweg 28, 67316 Carlsberg, Germany
tel: 0049 6356 328, 0049 160 907 405 47
skype: ks.ireneusz.kopacz1

Bóg jest miłością” 1 J 4,8
MDE „Drogocenna Perła” Mt 13,46
Ruchu Swiatło- Zycie

Zaprasza na


Międzynarodową Oazę Nowego Zycia I°

w Horbach, w Niemczech


26.06-12.07.2013 i 06-22.08.2013


Warunki uczestnictwa:

  • dla I - przygotowanie przez ewangelizację i potwierdzenie zgłoszenia przez moderatora;
  • dla II - przygotowanie przez formację 10 kroków ku dojrzałości chrześcjańskiej, przyjęcie KWC (w ramkach 9 kroku) i potwierdzenie zgłoszenia przez moderatora diecezjalnego;

Koszt pobytu w Horbach: 70 euro

Zabrać ze sobą: Pismo Swięte, Różaniec, zeszyt,odpowiednie stroje na Oazę (na Eucharystię), obuwie i strój, wygodne do chodzenia po wzgórzach.

Horbach się znajduje między Kaiserslautern i Pirmasens. Jest możliwość dojechania pociągami za 40 euro w 5 osób od granicy do Steinalben w weekend. Mozna sprawdzić na stronie www.bahn.de . Steinalben jest oddalony od Horbach 2 kilometry.

Zgłoszenia pisemne na adres: MDE „Drogocenna Perła” Mt 13,46, Kreuzweg 28, 67316 Carlsberg; tel/fax: 0049 6356 328; drogocenna.perla@oaza.de
skype: ks.ireneusz.kopacz1 i julia_fro

Tel.kom: 0049 160 907 405 47, 0049 171 95 28 511; 0048 602 246 251

Bóg jest miłością” 1 J 4,8

MDE „Drogocenna Perła” Mt 13,46
Ruchu Swiatło- Zycie


Zaprasza na

Międzynarodową Oazę Nowego Zycia I°i II°
w BARCELONIE

08-24.08.2013


Warunki uczestnictwa:

  • dla I - przygotowanie przez ewangelizację i potwierdzenie zgłoszenia przez moderatora oazowego;
  • dla II° - ukończona formacja I, przyjęcie KWC (w ramkach 9 kroku) i potwierdzenie zgłoszenia przez moderatora diecezjalnego;

Koszt Oazy: 250 euro (+ dojazd)
Zabrać ze sobą: Pismo Swięte, Różaniec, zeszyt, śpiwór, instrumenty muzyczne, strój kąpielowy, odpowiednie stroje na Oazę (na Eucharystię)

Trzeba kupić sobie bilet do i z Barcelony: www.ryanair.com

Zgłoszenia pisemne na adres: MDE „Drogocenna Perła” Mt 13,46, Kreuzweg 28, 67316 Carlsberg; tel/fax: 0049 6356 328; drogocenna.perla@oaza.de
skype: ks.ireneusz.kopacz1 lub julia_fro

Tel.kom: 0049 160 907 405 47; 0049 171 95 28511; 0048 602 246 251

Wednesday, April 3, 2013

UWAGA! УВАГА!

2 Turnusy Oaz w Horbach! Zapraszamy serdecznie! 27.06-12.07.2013 i 06-22.08.2013! 
Tanio: 70 euro, wygodnie i pieknie! A najważniejsze: z Jezusem! :-))
ЗАПРАШАЕМ ЦЯБЕ НА ОАЗУ Ў ХОРБАХ!




preciouspearl@yandex.ru
drogocenna.perla@oaza.de

Slowo Moderatora

Alleluja!Jezus zyje!Drodzy Bracia i Siostry!
Pozdrawiam was i lacze sie w modlitwie z Horbach.Trwamy w radosci paschalnej i takze zycze Wam radosci wielkanocnej.Dzisiaj pogrzeb Andreasa Schäfer,42 lata,ktory zmarl nagle i osierocil 2 dzieci. i Eucharystia o 18.00 we Frankenthalu.
Trwajmy w jednosci modlitewnej.Zapraszamy do HORBACH!
Nieszpory na sykpe:ks.ireneusz.kopacz1 o 20.00/PL/ i Kompleta 21.00/PL/.
Tel. do Horbach +49 6333 274 895.
Z modlitwa.ks.Ireneus
PS.omadlajmy 3 spotkania:ACCSE 2033 Budapeszt,Trabki Wlk i Pielgrzymke do Budslawia, Oazy letnie!

Ewangelizacyjna Oaza Modlitwy i Wyzwolenia "Modlitwa" w Carlsbergu

Alleluja! Uczestniczylo okolo 20 osob. Oto zdjecie z Drogi Krzyzowej.