TERMINY 2023-2024

Listopad 2023// 03-05.11.2023 WEOM „Duch Święty” w Carlsbergu Grudzień 2023// 28.12.23-04.01.24 NEOM „Słowo Boże” w Rzymie 8-10.12.23 WEOM "Słowo Boże" w Carlsbergu Styczeń 2024// 12-14.01.24 WEOM „Słowo Boże” w Carlsbergu 14-27.01.24 Azja Średnia (Turkmenistan, Kazachstan) ? 30.01-03.02.24 Oaza Światła w Rzymie Luty 2024// 16-18.02.24 WEOM „Modlitwa” w Carlsbergu 22-25.02.24 „Parresia” i Kongregacja Odpowiedzialnych za Ruch Śwtało-Życie w Częstochowie 26.02-03.03.24 Oaza Ewangelizacyjna w Zakopanem Marzec 2024// 08-10.03.24 WEOM „Liturgia” w Horbach Kwiecień 2024// 05-07.04.24 WEOM „Świadectwo” w Carlsbergu Maj 2024// 17-20.05.24 COM „Nowa Kultura” w Carlsbergu Czerwiec 2024// 07-09.06.24 WEOM „Agape” w Carlsbergu 14-16.06.23 WEOM „Agape” w Duninowo /////OAZY LETNIE///// 28.06-14.07.24 ONŻ I stopnia w Zakopanem 16.07-01.08.24 ONŻ III stopnia w Rzymie 06-22.08.24 ONŻ I stopnia w Horbach 27.08-12.09.24 ONŻ I stopnia w Barcelonie Wrzesień 2024 13-15.09.24 32 rocznica powstania Wspólnoty na Białorusi

Thursday, April 11, 2013


Малітва за Беларусь

Першы артыкул Юліі Фраловай выклікаў вялікую цікавасць і быў самым папулярным на сайце bchd.info за апошнія дзесяць дзён. Сёння прадстаўляем вашай увазе яе чарговы артыкул. Юля Фралова - каталіцкая верніца, аніматар каталіцкага Руху Святло-Жыццё, студэнтка Тэалогіі папскага аддзелу тэалогіі ў Варшаве, сябар Нацыянальнай Рады БХД.

"Я – каталіцкая верніца, якая шмат год прысвяціла справе новай евангелізацыі. Госпад праз доўгі час рыхтаваў мяне да таго, каб уключыцца таксама ў справу вызвалення маёй Айчыны ад духовага зла, якое дае свой моцны след у звычайным штодзённым жыцці. Ён паклаў мне гэта глыбока ў сэрцы і ўпісаў у маё пакліканне. Хачу і павінна падзяліцца з вамі тым, што Бог падказвае нам зрабіць ў складанай сітуацыі нашай краіны.

Па-першае, хацела б звярнуць увагу, што Беларусь патрабуе вызвалення ад усялякага зла, карані якога знаходзяцца ў савецкай сістэме нашага мінулага. Сённяшняя сістэма збудаваная на падмурках хлусні і страху, бязбожжа. Да канца мы не прайшлі ні ачышчэння, ні вызвалення, ні сапраўднага навяртання. Тое, што сёння адбываецца, мае свае карані ў мінулым, калі пераследваліся вернікі, руйнаваліся касцёлы, зачыняліся цэрквы, забіваліся нявінныя людзі.

Магчыма, мы, людзі, якія нарадзіліся ў гэтай краіне, гэтага не бачым, забыліся, нам сорамна ў гэтым прызнацца.  Але, калі людзі з іншай краіны прыязджаюць, то яны гэта адразу ж заўважаюць: назвы вуліц (Савецкая, Камуністычная, Рэвалюцыйная, Леніна), помнікі Леніну, Сталіну, нерэабілітаваныя, непахаваныя годна сотні тысячаў людзей, якія ляжаць у лясах, якіх па-д'ябальску расстралялі, забілі, закапалі. Гэтая кроў, нібы кроў Абэля, крычыць помстай да неба. І ў такой сістэме мы знаходзімся, у такой сістэме мы жывем, у такой сістэме мы выраслі. Гэта грэшная сістэма. І першачарговае вызваленне Беларусі павінна пачацца з пакаяння, з навяртання, з перапрашэння за грахі. Але за грахі трэба не толькі перапрасіць, але і выправіць усю віну. Трэба асудзіць гэтую сістэму, трэба ўсё назваць па імені, стаць перад Богам, перад сабой і людзьмі ў праўдзе. Гэта павінна распачацца ў сэрцы кожнага з нас.

З гэтай прычыны з'явілася ідэя прысвяціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У Фатыме ў Партугаліі ў 1917 годзе Маці Божая з'явілася дзецям, маленькім пастушкам, і папрасіла іх маліцца за навяртанне Расеі, бо, калі Расея не навернецца, сказала Маці Божая, то распаўсюдзіць свае памылкі па ўсім свеце.
І ў 1917 годзе адбылася бязбожніцкая рэвалюцыя, жудасныя наступствы якой мы ўсе цудоўна ведаем. І гледзячы на помнікі, на сімвалы, вернутыя з савецкіх часоў, мы бачым, каму мы належым, каго падтрымлівае сённяшняя ўлада. І які-небудзь касметычны рамонт гэтай улады, калі яна дазволіла некаторую рэлігійную свабоду, - недастатковы. Гэтую сістэму трэба цалкам мяняць як сапсаваную і злую ад самых каранёў.

Чаму трэба прысвяціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі? Таму, што Маці Божая аб гэтым сама папрасіла. Яна прасіла аб Расеі, але Беларусь успадкаеміла ад Расеі гэтую страшную сістэму. Некаторыя хрысціяне будуць пытацца, чаму Сэрцу Марыі, а не Ісуса. Там дзе Сэрца Марыі, там і Сэрца Ісуса, і наадварот. Напэўна, што д’ябал баіцца і Ісуса, і Марыю (Апакаліпсіс 12, Быццё 3,15). На сцягах святой Жанны Д’арк былі напісаныя менавіта гэтыя Імёны: Ісус і Марыя. Больш інфармацыі на гэтую тэму можна прачытаць тут: http://sercamaryi.blog.tut.by/.

Хочацца тут прыгадаць, што распад Савецкага Саюзу прыйшоўся на свята Беззаганнага Зачацця Маці Божай, 8 снежня! У мінулым годзе была 20 гадавіна.

Другая важная справа – гэта Святыя Імшы і малітвы за Беларусь па ўсёй краіне. Шмат людзей мараць, каб такія малітвы адбываліся па ўсёй Беларусі, каб людзі маліліся па ўсёй краіне, каб перапрашалі за грахі. У іншых краінах, дзе людзі маліліся шчыра, адбываліся сапраўдныя перамены і ў палітычным жыцці. У 1955 годзе, пасля сямі гадоў малітвы на Ружанцы тысячаў грамадзянаў, нечакана былі выведзеныя савецкія войскі з Аўстрыі. У 1960-х гадах ў Бразіліі, і ў 1975-77 гг у Партугаліі, існавала небяспека прыходу камуністаў да ўлады, але пасля малітоўных акцый, з удзелам сотняў тысяч людзей, бязбожнікі атрымлівалі паразу. Двойчы – у 1986 і 2001 гадах – падчас масавых малітоўных акцый адбываліся мірныя рэвалюцыі на Філіпінах.

Да такой менавіта малітвы натхняе нас прыклад дабраславёнага ксяндза Ежы Папялушкі, які раз у месяц служыў Эўхарыстыю (Святую Імшу) за Польшчу ў складаны для іх краіны час, за што паплаціўся сваім жыццём. Кс. Ежы быў сапраўды добрым пастырам, які не пакінуў статак, калі прыйшлі ваўкі. Ён стаў, як Майсей, у абароне свайго народу, асабліва тых, якія былі несправядліва пакрыўджаныя, безпадстаўна асуджаныя і гэтак далей. Як хрысціяне мы разумеем важнасць і каштоўнасць Святой Ахвяры Хрыста ў Святой Імшы, і як вернікі ведаем, што ўсялякія перамены, як і змаганне са злом павінны распачацца з малітвы! Верым у моц Божую і моц супольнай малітвы! Прыклад дабраславёнага Яна Паўла II, кс. Папялушкі, св. Жаны Дарк і іншых святых паказваюць нам, што вернік, святар, біскуп і нават Папа Рымскі могуць, і павінны быць шчырымі патрыётамі сваёй зямлі. Наша любая Беларусь патрабуе глыбокага навяртання, пакаяння і ачышчэня. Разумеем, што нельга адкладваць гэтую справу, бо, калі гэта натхненне Божае  і ад гэтага сапраўды залежыць лёс нашай Айчыны, Ён абавязкова запытаецца, чаму не выконваем Яго задання.

Калі б нашыя мітынгі, ці нават мірныя пратэсты супраць зла распачыналіся малітвай, быў бы іншы эфект, была б перамога с Хрыстом".

No comments: