Толькі з Богам пераможам! Ня ма іншай дарогі! Зразумела (пабачыла на свае вочы), што кожная акцыя павінна распачынацца Малітвай!!! Ня ма моцнага, натхнёнага дэмакратычнага лідэра без малітвы і евангелізацыі! Ня ма вольнасьці і пераменаў на Беларусі без малітвы і евангелізацыі!
Паглядзіце: несправядлівы прысуд Дашкевічу, Лобаву прынёс смутак і амаль роспач…Адказ на гэта: супольная малітва ў еднасьці перад судом. Бог адразу даў моц, сьвятло, суцяшэньне.
25 сакавіка: пастаялі, прывіталіся, усклалі кветкі і разышліся дадому ў смутку, без паўнаты чагосьці…А калі б была супольная малітва?
Пасьля гэтага мы сабраліся ля помніка Арханёлу Міхалу ля Чырвонага касьцёла: каля 40 чалавек, памаліліся за Беларусь, за зьняволеных, разам пасьпявалі. Сапраўды адзначылі, зь ядналіся, падтрымалі адзін аднаго, пажартавалі і з радасьцю, і надзеяй разышліся.
Шаноўныя дэмакратычныя лідэры, дарагія сёстры і браты! Не бойцеся адкрыць сэрцы Богу, не бойцеся распачынаць з малітвы! Перамога на Беларусі толькі з Богам! Пераможа толькі той, хто верыць!
Думаю, таму Павал Севярынец піша менавіта такія “Лісты з сэрца”!
Запрашаем перамагчы сябе і прыйсьці (рэгулярна) на супольную малітву кожны вечар у 20.00 ля чырвонага Касьцёла, там распачынаецца ВОЛЬНАСЬЦЬ і НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ!!!
З малітвай, Юля Фралова
No comments:
Post a Comment