TERMINY 2026

Ewangelizacyjne Oazy Modlitwy i Wyzwolenia 2033 o Tematach: "LITURGIA" 13-15.03.2026 Carlsberg / "ŚWIADECTWO" 17-19.04.2026 Carlsberg / "NOWA KULTURA" 22-25.05.2026 Carlsberg (Centralna Oaza Matka) / "AGAPE" 26-28.06.2026 Carlsberg // OAZY NOWEGO ŻYCIA: 30.06-16.07.2026 ONŻ I stopień HORBACH / 17.07-02.08.2026 ONŻ III stopień RZYM / 06-22.08.2026 ONŻ II stopień HORBACH / 24-29.08.2026 ORAE - 2033 ZAKOPANE

Monday, May 10, 2010







Аллелюя! У суботу 1 мая у Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася традыцыйная пілігрымка-сустрэча Міжнароднай супольнасці “Каштоўная перліна” руху “Святло-Жыццё”.Сабралася каля 60 удзельнікаў рознага ўзросту пачынаючы ад 1 да 70 год,сем’і,моладзь,дзеці і старэйшыя.Падрыхтаваннем спаткання займаліся аніматары разам з мадэратарам кс.Ірэнэушам Копачам якія сабраліся ад чацвярга на рэкалекцыі для Дыяконіі Руху.
Распачалася сустрэча малітваю у Святыні,потым было знаёмства у парку і катэхеза на траве каля Дома Супольнасці.Дзякуй Богу было добрае надвор’е і сямейная атмасфера.Шмат братоў і сясцёр былі ў Будславе ўпершыню сярод іх былі таксама праваслаўныя.Таму сустрэча набыла экуменічны характар.Тэмай спаткання было прыняцце Хрыста,як Любові якая стукаецца у сэрца кожнага з нас і прагне змяніць наае жыццё на лепшае,а праз чалавека зменіцца і грамадства.А 13 гадзіне распачалася Урачыстая Святая Імша якую цэлебравалі 3 ксяндзы ўдзел прымалі таксама члены супольнасці “Хатні Касцёл” нашага Руху.Пасля быў супольны абед.Закончылася сустрэча набажэнства паслання і ўдзедьнікі ўзмоцненыя Духам Святым адправіліся дадому каб перадаць Добрую Навіну ў сваё асяроддзе.
Вынікам сустрэчы было пастанаўленне кожную першую суботу месяца праводзіць такія пілігрымкі у інтэнцыі адраджэння Беларусі.Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нас 5 чэрвеня,больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне +375295554185 (Алеся)
МДЕ”Каштоўная перліна”

No comments: