TERMINY 2024-2025

Friday, March 26, 2010

II Kongregacja Ruchau i Supolnasciej u Minsku na Belarusi






З 5 па 7 сакавіка 2010 г. у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску ўжо ў другі раз адбылася канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 чалавек з розных рухаў Каталіцкага Касцёла: Легіёна Марыі, «Via Dolorosa», «Маці ў малітве», Таварыства добрай смерці, Св. Мікалая (Грэка-каталіцкая Царква), Жывога Ружанца, «Святло-Жыццё» (Хатні Касцёл і «Каштоўная Пярліна») з розных гарадоў Беларусі і замежжа.

На мерапрыемстве прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які быў ініцыятарам правядзення канферэнцыі. Духоўным апекуном удзельнікаў сустрэчы быў а. Ірэнэуш Копач. Удзельнікі мелі магчымасць яшчэ раз адкрыць для сябе важнасць актыўнай хрысціянскай пазіцыі ў сённяшнім свеце, якая можа праяўляцца праз удзел у каталіцкіх рухах і супольнасцях.

Наступная сустрэча ўдзельнікаў каталіцкіх рухаў і супольнасцяў адбудзецца ў сакавіку 2011 г.

No comments:

Ewangelizacyjne Oazy Modlitwy i Wyzwolenia 2025-2026

NEPOKALANA 10-12.10.2025 Carlsberg DUCH ŚWIĘTY 21-23.11.2025 Horbach KOŚCIÓŁ 19-21.12.2025 Carlsberg ŚŁOWO BOŻE 29.12.2025-03.01.2026 Rzym M...