Уладзімір Яроменак: "Мяне не страшаць вязніца й пакуты..."
Маладафронтавец і хадэк Уладзімер Яроменак напісаў верш за некалькі гадзін да свайго затрымання па крымінальнай справе.
Як паведамляюць сябры хлопца, Уладзімер пабачыў падазроных людзей, падобных да супрацоўнікаў спецслужбаў, і дзіўны транспарт каля вокнаў сваёй кватэры, адчуў штось нядобрае і пачаў пісаць верш. Нядаўна сусед Уладзімера па кватэры Мікола Дземідзенка, прыбіраючыся, знайшоў сярод рэчаў хлопца аркуш з гэтым кароткім вершам.
У той дзень, 19 студзеня, супрацоўнікі КДБ забралі Валодзю з дому, адвезлі на допыт. Адтуль юнак патрапіў за краты ў мінскі ізалятар па завулку Акрэсціна на 7 сутак. Аднак з турмы яго не вызвалілі, праз тыдзень хлопца перавялі ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе за актыўны ўдзел у масавых беспарадках.
Уладзімер Яроменак 19 снежня затрыманы не быў. Яго затрымалі ў Мінску на плошчы Незалежнасці падчас пікету 20 снежня, на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў выбараў і разгону Плошчы. За гэта юнак адсядзеў 15 сутак у жодзінскай турме. Да 20 снежня Уладзімер ні разу не трапляў у турму. Усё змянілася за апошні месяц. Зараз, такім чынам, хлопец адбывае трэці па ліку арышт. Гэтым разам па крымінальнай справе.
Вось той крыху наіўны верш-крэда, які хлопец напісаў перад арыштам:
Люблю свой край -- ад гэтага я вораг?
Ці ад таго, што не хачу схіліць спіну?
Ці ад таго, што я хачу свабоды?
Ад гэтага? Дык лепей я памру,
Але здабуду волю беларусам...
Няхай улада мне не затыкае рот.
Я не хачу, каб заставаўся пад прымусам
Наш запужаны і задураны народ.
Мяне не страшаць вязніца й пакуты,
Даўно згубіў я перад смерцю страх,
Даўно ўжо скінуў тыя путы,
Што запляліся ў беларусаў на нагах!
Я не жадаю, каб мае нашчадкі
Жылі на волі, быццам у турме!
Хачу здабыць жыццё для Беларусі-маці.
Не пашкадую. Кошт любы па мне.
Нагадаем, 20-гадоваму маладафронтаўцу з Мёраў Уладзіміру Яроменку прад'яўленае абвінавачанне па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Уладзімір Яроменак прымаў удзел у акцыях пратэсту 19 і 20 снежня ў Мінску. За гэта ён меў два адміністрацыйныя арышты. Пасля сканчэння апошняга з іх хлопца перавялі на СІЗА на вул. Валадарскага, а пасля - у СІЗА КДБ.
Крыніца - Наша Ніва
TERMINY 2024-2025
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
Międzynarodowa Diakonia Ewangelizacji i Wyzwolenia „Drogocenna Perła” Mt 13,46 Ruchu Światło-Życie Zaprasza na 1) Oaz...
-
Oaza Swiatla 29.01-3.02.25 w Rzymie 1/OE Zakopane 17-23.02.25 2/ONZ 1.Zakopane 29.06-15.07.25 3/ONZ III RZYM 21.07-6.08.25 4/ONZ 1ST Hor...
-
Międzynarodowa Diakonia Ewangelizacji i Wyzwolenia „Drogocenna Perła” Mt 13,46 Ruchu Światło-Życie Zaprasza na 1) Oaz...
No comments:
Post a Comment