TERMINY 2026

OAZY NOWEGO ŻYCIA: 30.06-16.07.2026 ONŻ I stopień HORBACH / 17.07-02.08.2026 ONŻ III stopień RZYM / 06-22.08.2026 ONŻ II stopień HORBACH / 24-29.08.2026 ORAE - 2033 ZAKOPANE 21-26.09.2026 Ewangelizacyjna Oaza w Barcelonie

Friday, March 26, 2010

EOM "Liturgia" w Sinilo pod Minskiem


12–14 сакавіка 2010 г. адбылася чарговая сустрэча супольнасці «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё». Сустрэча праходзіла ў в. Сініло (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Серабранкаўскі дэканат), дзе ўжо амаль 16 год штомесяц адбываюцца крокі малітвы, а ўлетку — 15-дзённыя рэкалекцыі.

Сустрэча стала 7-м крокам духоўнага ўзрастання ўдзельнікаў супольнасці і прысвячалася тэме літургіі. Прысутныя разважалі аб важнасці годнага ўдзелу кожнага хрысціяніна ў літургіі, аб значэнні літургіі ў сям’і і Касцёле, аб зменах, якія зведала літургія пасля Другога Ватыканскага Сабору. Таксама ўдзельнікі сустрэчы на практыцы вучыліся ўпрыгожваць літургію добрым чытаннем Божага слова, працэсіяй з дарамі, спевамі, каментарамі і стваралі самастойна малітвы.


Сустрэчу праводзіў кс. Ірэнэуш Копач, які ўжо 18 год з’яўляецца мадэратарам супольнасці «Каштоўная пярліна» ў Беларусі, і с. Юлія, якая на працягу 8 год служыць у супольнасці. Дзякуючы іх катэхезам, сведчанням і ўласнаму прыкладу кожны меў магчымасць наблізіцца да Хрыста і паглыбіць свае веды аб Эўхарыстыі. Усе ўдзельнікі сустрэчы выказваюць шчырую падзяку кс. Ірэнэушу і с. Юліі.

У суботу 13 сакавіка да ўдзельнікаў сустрэчы завіталі госці. Адбылася ўрачыстая святая Імша, якую канцэлебравалі чатыры святары. Падчас літургіі вернікі дзякавалі Богу за дар святарства, маліліся ў інтэнцыі святароў і аб новых пакліканнях.

Вялікую ролю на працягу сустрэчы адыгрывала малітва. Дзень распачынаўся з асабістай сустрэчы з Хрыстом праз Божае слова, прысутнічала малітва да Духа Святога, малітва падзякі і праслаўлення, «малітоўны шацёр» —
супольная малітва ў інтэнцыях кожнага з прысутных, а таксама за ўвесь Касцёл і адраджэнне нашай радзімы.

Усе жадаючыя таксама запрашаюцца ўзрастаць духоўна і вучыцца новаму жыццю на евангелізацыйных сустрэчах, якія адбываюцца кожны панядзелак у касцёле святых Сымона і Алены пасля святой Імшы а 19-й гадзіне ў дольным касцёле, кожны аўторак пасля святой Імшы а 19-й гадзіне ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі і кожную сераду пасля святой Імшы а 17-й гадзіне у касцёле святых Сымона і Алены ў дольным касцёле.

Стэфанiя Манько

No comments:

Oaza Nowego Życia I stopnia w Horbach

Alleluja! Jezus żyje! Na Oazie w Horbach jest 4 osoby> ks. Ireneusz, Jan Paweł, Basia i Kasia. Również my z mamą dotarliśmy pod koniec 5 ...