TERMINY 2024-2025
Wednesday, September 29, 2010
Modlitwa i walka za Kosciol sw.Jozefa w Minsku!
Juz piec lat wierni katolicy modla sie pod kosciolem sw.Jozefa z 17 wieku w Minsku na Bialorusi, aby wladze oddaly z powrotem ten budynek. Ale do tej pory budynek kosciola i klasztoru nie jest oddany. Ma byc przebudowany w hotel i kasyno. Do tej walki 16.09.10 dolaczyli liderzy Bialoruskiej Chrzescjanskiej Demokratycznej Partyi (bchd.info), takie jak Paval Seviaryniec (http://www.sieviarynets.net/), codziennie od 18.00 lub 19.00 godziny jest modlitwa, koncerty bialoruskich bardow, wiktoryny z historii Bialorusi itd...Modlmy sie o zwyciestwo nad silami zla! Sw.Archaniol Michal, bron nas w walce!
Oto zwrot Inicyjatywnej grupy Modlitwy za Belarus:
Дарагія браты і сёстры!
Мы заклікаем вас маліцца ў справе вяртання будынка Касцёла св. Язэпа і манастыра бернардзінаў у Мінску вернікам. У гэтым будынку, які калісці быў адабраны ў вернікаў, зараз пачынаюць будаваць гатэль і забаўляльны комплекс з рэстаранам.
Мы таксама падрыхтавалі зварот да беларускіх уладаў (тэкст яго - у далучаным файле), у якім просім беларускія ўлады спыніць перабудову манастыра і касцёла пад забаўляльныя ўстановы.
Просім Вас, калі Вы - святар ці звычайны прыхаджанін сваёй царквы ці парафіі, падпісаць гэты зварот.
Калі Вы маеце намер далучыць свой подпіс, проста напішыце сваё імя і прозвішча, а таксама месца Вашага пражывання і дашліце гэтую інфармацыю нам. zabelarus.info@gmail.com
Будзем маліцца і рабіць тое, што ў нашых сілах, каб Беларусь была хрысціянскай краінай!
Каманда "Малітвы за Беларусь"
Зварот у абарону Касцёла святога Язэпа
Мы, святары і прыхаджане розных хрысціянскіх канфесій, звяртаемся да Вас у справе Касцёла святога Язэпа.
Мы абураныя бязбожным планам рэканструкцыі манастырскага комплекса і храма св. Язэпа. Мы пратэстуем супраць перабудовы асвечанага храма і манастыра – месца малітвы і духоўнага адраджэння нашага народа – пад гасцінічны комплекс, увесяляльныя залы, рэстараны па вул. Кірыла і Мяфодзія, пад нумарамі 4, 6, 8.
Манастырскі комплекс бярэ пачатак ад 1624 г.
У 1864 г. манастыр і Касцёл былі канфіскаваныя царскімі ўладамі.
У 1926 г. – манастырскі комплекс і Касцёл былі прызнаныя помнікам архітэктуры.
У 2001 г., 7 жніўня, на Касцёл св. Язэпа Мінгарвыканкамам была зарэгістравана парафія, рэгістрацыйны нумар - №1065.
У пачатку 2007 г. вайсковая камендатура вызваліла займаемыя памяшканні манастыра.
Але нягледзячы на ўсе намаганні грамадскасці і хрысціянаў, вернікам не вяртаюць будынак Касцёла святога Язэпа і манастыра бернардзінаў у самым цэнтры Мінска.
Цягам апошніх пяці год вернікі штодня моляцца пад сценамі святыні. У дзяржаўныя ўстановы былі накіраваныя дзясяткі зваротаў, якія не далі выніку. У 2007 годзе каталіцкія актывісты сабралі больш як 30 тысяч подпісаў з просьбай вярнуць Касцёл – але становішча не змянілася.
Увесну гэтага году распачалася перабудова будынкаў манастыра пад гатэльны комплекс. Будынак, дзе маліліся і вывучалі Слова Божае, спрабуюць ператварыць у месца распусты і марнатраўства.
Мы, святары і звычайныя вернікі, лічым, што ва ўмовах сённяшняга духоўнага заняпаду Беларусі патрэбныя не новыя забаўляльныя ўстановы, а новыя месцы малітвы і пропаведзі.
Мы просім неадкладна спыніць варварскую перабудову манастыра і перадаць будынкі Касцёла святога Язэпа і манастыра бернардзінаў вернікам, каб яны служылі свайму першапачатковаму прызначэнню.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
Międzynarodowa Diakonia Ewangelizacji i Wyzwolenia „Drogocenna Perła” Mt 13,46 Ruchu Światło-Życie Zaprasza na 1) Oaz...
-
Oaza Swiatla 29.01-3.02.25 w Rzymie 1/OE Zakopane 17-23.02.25 2/ONZ 1.Zakopane 29.06-15.07.25 3/ONZ III RZYM 21.07-6.08.25 4/ONZ 1ST Hor...
-
Międzynarodowa Diakonia Ewangelizacji i Wyzwolenia „Drogocenna Perła” Mt 13,46 Ruchu Światło-Życie Zaprasza na 1) Oaz...
No comments:
Post a Comment